Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Заснаваны ў Мінску паводле пастановы Савета Народных Камісараў (СНК) БССР ад 24 студзеня 1939 г. як Дзяржаўная карцінная галерэя БССР. Адкрыты для наведвальнікаў у лістападзе 1939 г. У Вялікую Айчынную вайну калекцыя, якую не паспелі эвакуіраваць, была амаль поўнасцю страчана. Вернута толькі невялікая частка твораў, знойдзеных савецкімі салдатамі ў канцы вайны ў гарадах Усходняй Прусіі і мінчанамі ў спустошаным Мінску, а таксама творы, якія знаходзіліся напачатку вайны на выстаўках у Расіі.
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь — буйнейшы ў краіне збор нацыянальнага і замежнага мастацтва, дзе захоўваецца больш за 30 тысяч экспанатаў, якія фарміруюць 20 калекцыю помнікаў мастацтва Беларусі, краін і народаў свету. Навуковая дзейнасць яго супрацоўнікаў накіравана на ўсебаковае вывучэнне калекцый і асобных твораў, стварэнне электроннага каталога і картатэк фондаў. У складзе музея навуковыя аддзелы: старажытнабеларускага, сучаснага беларускага, рускага і замежнага мастацтва, навукова-асветнай работы, навукова-фондавы і навукова-рэстаўрацыйны.
Музей аб'ядноўвае пад сваім кіраўніцтвам наступныя філіялы: Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах, Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі у Магілёве, Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай палавіны 19 ст.